21 жніўня ў кляштары ў Мядзелі сабраўся першы капітульны кангрэс Рэгіянальнага вікарыяту кармэлітаў босых у Беларусі.
Як паведамляе старонка Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых, на кангрэсе былі абраны Рэгіянальны вікарый, рада вікарыяту і настаяцелі манаскіх дамоў, якія належаць да вікарыяту.
Рэгіянальным вікарыем стаў а. Пётр Фраштэнга OCD.
У склад рады Рэгіянальнага вікарыяту ўвайшлі а. Сяргей Трысцень OCD (першы радца) і а. Аркадзь Куляха OCD (другі радца).
Настаяцелямі манаскіх дамоў вікарыяту сталі:
- у Мінску — а. Сяргей Трысцень OCD;
- у Мядзелі — а. Генрык Валейка OCD;
- у Нарачы — а. Павел Герман OCD;
- у Гудагаі — а. Юрый Находка OCD.
Рэгіянальны вікарыят кармэлітаў у Беларусі быў заснаваны на Правінцыйным капітуле 1 ліпеня гэтага года і зацверджаны дэкрэтам Генеральнай рады ад 7 ліпеня.