У жніўні ў небе можна ўбачыць найбольш «спадаючых зорак» — метэораў, якія называюць «слязьмі святога Лаўрэнція».
Менавіта ў гэты час зямля ў сваім руху па арбіце вакол Сонца праходзіць праз шлейф часцінак пылу каметы Свіфта-Татла, якія, летучы з вялізнаю хуткасцю (60 км у секунду, або 216 тыс. км у гадзіну), трапляюць у атмасферу Зямлі і згараюць у яе шчыльных слаях.
Паколькі цэнтр гэтага метэорнага патоку знаходзіцца ў сузор’і Персея, ён атрымаў назву Персеіды, але народная традыцыя кажа, што гэта «неба плача» і называе зоркапад «слязьмі святога Лаўрэнція».
Свята гэтага дыякана і мучаніка адзначаецца ў касцёле 10 жніўня.
Сёлета метэорны паток не настолькі інтэнсіўны, як у мінулыя гады: усяго ў гадзіну падае каля сотні часцінак. Найбольш яркія з іх можна назіраць няўзброеным вокам нават удзень.
Найбольш «слёзаў святога Лаўрэнція» падае з неба менавіта сёння, 12 жніўня. Там, дзе неба будзе ясным, найлепш іх будзе назіраць позна ўвечары, пакуль не ўзыдзе месяц. Метэорны паток будзе працягвацца да канца жніўня, паступова слабнучы.