Пошук

24.07.2020 16:28   Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ

Чацвёрты том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае «Звычайны перыяд. XVІII–XXXIV тыдзень», быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (№ 15/P/19).

Студыйнае выданне заключнага тома «Літургіі гадзінаў» стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.

Каардынатарам распаўсюджвання выдадзеных тамоў «Літургіі гадзінаў» у дыяцэзіях Беларусі з’яўляюцца браты капуцыны.

Замову на атрыманне кніг можна скласці праз e-mail: minsk.cap@gmail.com. Таксама чацвёрты том можна набыць у мінскай кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25; кнігарня будзе працаваць з верасня, тэлефон для даведак +375 17 356 17 50).

Выданне чацвёртага тома «Літургіі гадзінаў» завершыла шматгадовую працу над перакладам і выданнем чатырохтомніка «Літургія гадзінаў» на беларускай мове.

З благаслаўлення арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, старшыні Канферэнцыі Біскупаў, 2 снежня 2017 г. распачаў працу сайт беларускага Брэвіярыя lh.catholic.by. Актуальна лічбавы варыянт «Літургіі гадзінаў» змяшчае тэксты трох раней выдадзеных тамоў.

Тэксты чацвёртага плануецца падаць у наступным годзе.

Праваўладальнікам тэкстаў «Літургіі гадзінаў» (Мінск, 2012–2020) з’яўляецца Канферэнцыя Біскупаў.

Даведка

Чатырохтомнік «Літургія гадзінаў» на беларускай мове — літургічная кніга, у якой сабраныя прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі штодзённай малітвы Божага народу. Пераклад падрыхтаваны Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Выданне здзейснена дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

  • І том«Перыяд Адвэнту. Перыяд Нараджэння Пана»

Ухвала Канферэнцыі Біскупаў № 108/SE/06 ад 14 чэрвеня 2006 г.

Дэкрэт старшыні ККББ аб карыстанні № 32/Р/12 ад 29 чэрвеня 2012 г.

  • ІІ том«Перыяд Вялікага посту. Святы Пасхальны Трыдуум. Велікодны перыяд»

Ухвала Канферэнцыі Біскупаў № 343/P/07 ад 21 верасня 2007 г.

Дэкрэт старшыні ККББ аб карыстанні № 70/Р/13 ад 15 жніўня 2013 г.

  • ІІІ том«Звычайны перыяд. І–XVII тыдзень»

Ухвала Канферэнцыі Біскупаў № 116/P/14 ад 5 снежня 2014 г.

Дэкрэт старшыні ККББ аб карыстанні № 62/Р/15 ад 6 жніўня 2015 г.

  • ІV том«Звычайны перыяд. XVIІI–XXXIV тыдзень»

Ухвала Канферэнцыі Біскупаў № 15/P/19 ад 28 кастрычніка 2019 г.

Дэкрэт старшыні ККББ аб карыстанні № 04/Р/20 ад 2 лютага 2020 г.

Абноўлена 27.07.2020 14:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.