З 26 па 28 красавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі для юнакоў.
Як паведамляецца на старонцы Міждыяцэзіяльнай семінарыі ў сацыяльнай сетцы Instagram, з розных куткоў Беларусі з’ехаліся маладыя хлопцы, каб разам разважаць над пакліканнем і бліжэй пазнаёміцца з семінарыстамі і іх стылем жыцця. Рэкалекцыі распачаліся з сустрэчы ўдзельнікаў, падчас якой адбылася супольная малітва і уводзіны ў тэму духоўных практыкаванняў, а менавіта: «Літургія гадзінаў — малітва Касцёла».
Увечары першага дня рэкалекцый адбылася супольная малітва на заканчэнне дня — Камплета, на якой юнакі змаглі ўбачыць, як яе моляцца.
На наступны дзень удзельнікаў чакала канферэнцыя, якую правёў для іх семінарыст шостага курса Аляксандр Шыманскі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які неўзабаве ўжо скончыць семінарыю. Ён падзяліўся гісторыяй свайго паклікання і адказаў на пытанні ўдзельнікаў рэкалекцый.
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-016.jpg)
Наступным пунктам праграмы стала наведванне пабэрнардынскага касцёла Адшукання Святога Крыжа пры семінарыі і катэдральнай базылікі святога Францішка Ксавэрыя, дзе прысутныя даведаліся пра гісторыю гэтых святынь. Рэкалекцыйныя дні былі напоўненыя малітвай, разважннямі і супольнымі сустрэчамі.
Ксёндз Ян Сарэла, духоўны айцец семінарыі, адзначыў:
«Гэтыя дні павінны стаць часам большай засяроджаннасці, каб кожны, хто прыедзе, мог адарвацца ад сваіх клопатаў і ўвайсці ў семінарыйнае асяроддзе».
У апошні дзень духоўных практыкаванняў хлопцы разважалі над словамі, якія гучаць напрыканцы Імшы: «Ідзіце ў супакоі Хрыста». Рэкалекцыі для юнакоў завяршыліся святой Імшой у катэдральным касцёле, пасля якой духоўна ўзбагачаныя ўдзельнікі раз’ехаліся па сваіх парафіях.
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240429-011.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240429-010.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240429-012.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240429-013.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240429-014.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240429-015.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240429-016.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240429-017.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/04/17251/s-2024-04-30-seminarium-20240430-018.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-011.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-010.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-012.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-013.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-014.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-015.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-016.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240429-017.jpg)
![](/3/images/news/2024/04/17251/2024-04-30-seminarium-20240430-018.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)