Пошук

21.07.2020 15:41   Тэкст і фота: Наталля Бакей / Catholic.by

Маленькіх куранят атрымалі ад дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas шматдзетныя сем'і і пенсіянеры з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі ў якасці дабрачыннай дапамогі.

Свой дом знайшлі кураняты ў Парэччы, Новай Рудзе, Капцёўцы, Сапоцкіне, Галынцы, Радзівілках і Маркаўцах.

Людзям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, кураняты былі перададзены дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з парафіяльнымі душпастырамі.

Больш за ўсё радаваліся новым гадаванцам дзеці.

Акцыю па раздачы хатняй птушкі Caritas Гродзенскай дыяцэзіі праводзіць упершыню, але плануецца зрабіць яе традыцыйнай, таму што яна знайшла вялікі водгук сярод насельніцтва.

Таксама ў межах акцыі сельскія жыхары бясплатна атрымалі корм для куранят.

Caritas падтрымлівае такім чынам насельніцтва, якое вядзе натуральную сельскую гаспадарку і садзейнічае захаванню традыцыйнай вясковай культуры.

Але асноўнай задачай дабрачыннага таварыства з'яўляецца падтрымка сацыяльна слабых слаёў насельніцтва.

Мерапрыемства было праведзена пры падтрымцы Caritas Лінц (Аўстрыя).

Абноўлена 22.07.2020 10:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця