Пошук

08.07.2020 12:28   Паводле: кс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by
Фота Grodnensis.by

5 ліпеня ў вёсцы Пурсцi, якая належыць да парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Крупаве на Лідчыне, адбылося асвячэнне новага крыжа. Крыж усталяваны па ініцыятыве католікаў гэтай вёскі на месцы ранейшага драўлянага.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, жыхары вёскі Пурсці — у асноўным пажылыя людзі, якіх рэгулярна наведваюць дзеці і і ўнукі, што жывуць у горадзе. І тым, і другім было важна, каб у іх вёсцы быў новы крыж, які будзе нагадваць пра іх карані і заахвочваць да падтрымкі хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Вяскоўцы жывуць вельмі дружна, сяброўства — іх асаблівая рыса, таму, калі паўстала пытанне пра тое, каб зрабіць новы крыж, усе аднагалосна падтрымалі матэрыяльна гэтую ініцыятыву. Ахвотна адгукнуліся і тыя, хто пастаянна жыве ў вёсцы, і тыя, хто прыязджае зрэдку.

Урачыстае асвячэнне крыжа пры ўдзеле шматлікіх жыхароў вёскі і гасцей здзейсніў пробашч крупаўскай парафіі кс. Пётр Кубель.

Таксама каля крыжа святар цэлебраваў святую Імшу, атачыўшы малітвай усіх жыхароў вёскі і іх сем’і.

Падчас Эўхарыстыі вернікі маліліся аб Божым благаслаўленні для сябе і сваіх блізкіх, просячы, каб Пан захаваў ад няшчасцяў.

Пробашч падзякаваў ім за сведчанне веры і пажадаў трываць далей пры крыжы Хрыста Пана.

Абноўлена 08.07.2020 13:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа