Святары з Мінска прапанавалі карыстальнікам сацыяльных сетак падзяліцца ў сваіх акаўнтах асабістымі гісторыямі з пілігрымак у Будслаў. Прадстаўляем вашай увазе некалькі сведчанняў з сацсетак, якія былі размешчаны ў апошнія дні пад хэштэгам #успомні_Будслаў.
Марыйка Дубовік
View this post on Instagram
Першы здымак зроблены 2 ліпеня 1995 г. у Будславе. У цэнтры Апостальскі нунцый Агостыно Маркетто. Гэта была мая першая пілігрымка. Потым яшчэ пяць разоў хадзіла ў Будслаў. І кожны раз — ён асаблівы.
Пілігрым — гэта самы шчаслівы чалавек. Бо ў яго ёсць самае галоўнае: вера, свабода і аднадумцы.
Сёлета не так шмат людзей вырушыла ў пілігрымку. Такі ён асабісты #budslove2020. Усім, хто калісьці прайшоў гэты шлях, хочацца сказаць #успомні_будслаў. Але ці ж можна яго забыць?
Кожны год у чэрвені з’яўляецца будслаўскі настрой. З першай пілігрымкі прайшло ўжо 25 год, я ўжо даўно не падлетак, але, як іду на працу раніцай, то спяваю тыя самыя песні. Будслаў — гэта назаўсёды.
...Яшчэ колькі крокаў пройдзем,
Так доўга блукалі па свеце,
Мы ўжо болей не госці:
Мы вярнуліся — Твае дзеці.
Дар’я Стажок (Счастливый Шмель)
View this post on Instagram
Неверагодна сумую па гэтых вясёлых і адначасова цяжкіх днях, па болю ў нагах, малітвах і праслаўленні Бога. Менавіта ў пілігрымцы я пазнаёмілася з многімі крутымі людзьмі, сустрэчы з якімі чакаеш увесь год.
Пілігрымка — гэта час, які збліжае з Богам. Час мазалёў на нагах, але нават яны ў кайф, таму што гатовы на ўсё дзеля самай доўгачаканай сустрэчы года.
Не апісаць гэтага цудоўнага пачуцця шчасця і радасці, калі нарэшце заходзіш у Будслаў, у любімы касцёл… О, гэтыя апошнія метры на каленях!
Менавіта ў гэты момант прыходзіць разуменне, што ўсё не дарэмна.
Вось яно, шчасце пілігрыма… Шчасце сустрэчы з Марыяй.
Алена Якута
Год веры. 2013. Наша першая з дзецьмі пешая пілігрымка.
Тут мы ўжо ў мамы па вяртанні з Будслава.
Стомленыя, але шчаслівыя))
Гудагай — БудсLOVE, гэта было проста неверагодна.
Святары просяць пад сваімі пастамі пра пілігрымкі ставіць, як мінімум, тры хэштэгі: #успомні_Будслаў #топаем_вместе #budslove2020.
Такім чынам інфармацыю будзе прасцей знайсці іншым.