Пошук

01.07.2020 12:30   Тэкст і фота: Мікола Гракаў / Catholic.by

Раніцай 1 ліпеня ў Будслаў прыбыў першы пілігрым — Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец.

Найстарэйшы ў Беларусі каталіцкі іерарх прыехаў у Нацыянальны санктуарый на асабістым транспарце.

«Я прыехаў раней, каб у цішыні памаліцца перад цудатворнай іконай Маці Божай Будслаўскай. Правяду тут для сябе такія маленькія прыватныя „рэкалекцыі“», — сказаў біскуп Казімір Catholic.by.

Паколькі сёлета арганізаваныя пілігрымкі ў Будслаў адменены, шанавальнікі Маці Божай прыбываюць у Нацыянальны санктуарый у індывідуальным парадку. Такім чынам 75-гадовы біскуп, які спецыяльна для гэтага праехаў з Гомеля больш за 400 км, даў прыклад адданай сыноўскай любові да нябеснай Маці.

Абноўлена 01.07.2020 17:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця