Пошук

30.06.2020 13:42   Тэкст: Яна Чайко / Фота: Яна Чайко, Артур Станулевіч / Grodnensis.by

28 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася гістарычная падзея: два новапрэзбітэры цэлебравалі прыміцыйныя Імшы.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, сыны лідскай зямлі кс. Андрэй Струкель і кс. Тамаш Мікалайчык, якія напярэдадні прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, сабралі ў роднай святыні нямала людзей. На першую Імшу да кожнага са святароў прыйшлі родныя, сябры, святары і семінарысты, сёстры законныя і вернікі парафіі.

Урачыстасці пачыналіся каля плябаніі, адкуль прыміцыянты разам з працэсіяй верных пад спеў ішлі да касцёла, дзе перад цэнтральнай брамай іх чакаў пробашч ксёндз канонік Уладзімір Гуляй.

Распачыналіся Імшы благаслаўленнем бацькоў і словамі прывітання ад пробашча, для якога гэты дзень быў па-асабліваму радасным.

На заканчэнне новапрэзбітэры ўдзялілі папскае благаслаўленне ўсім сабраным, а потым прыміцыйнае благаслаўленне бацькам, сёстрам і братам, святарам, кансэкраваным асобам і ўсім вернікам. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуаціяй ускладанне далоняў было адменена, замест яго было агульнае благаслаўленне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця