Пошук

22.06.2020 16:23   Тэкст: Кс. Аляксандр Канановіч / Фота: Наталля Аранская / Catholic.by

20 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мазыры ўпершыню адбылася працэсія Божага Цела па-за мурамі касцёла.

Працэсія была аргнізавана на адкрытым паветры.

Духавенства і вернікі прайшлі за Езусам у Эўхарыстыі ад сваёй парафіяльнай святыні — касцёла пры колішнім кляштары сясцёр цыстэрцыянак, да былога касцёла пры старадаўнім кляштары айцоў цыстэрцыянцаў, які знаходзіцца непадалёк.

У савецкія часы тут размяшчалася мэблевая фабрыка, з-за чаго кляштарны комплекс быў моцна знішчаны. Цяпер вядуцца рэстаўрацыйныя працы па яго аднаўленні.

Адраджаецца таксама і рэлігійнае жыццё ў горадзе, сведчаннем чаго стала Эўхарыстычная працэсія на ўшанаванне Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа