![](/3/images/news/2020/06/2020-06-17-img-82e0eabf7.jpg)
11 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася Эўхарыстычная працэсія з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.
Як паведаміў парафіяльны сайт Vitkatedra.by, перад пачаткам працэсіі іерарх узначаліў у катэдральным касцёле цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы.
У прамоўленай гаміліі біскуп Алег адзначыў, што працэсія з’яўляецца не проста данінай традыцыі: «Гэта адказ на жаданне нашага Збаўцы быць разам з намі там, дзе мы жывем — у нашых гарадах, вёсках, месцах працы.
Гэтае прыгожае шэсце павінна нагадваць нам пра тых, каго мы сустрэнем сёння, што Езус крочыць разам з намі па жыцці, каб нас ратаваць, сцерагчы ад бедаў, дапамагаць і благаслаўляць».
З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі працэсія Божага Цела прайшла не па вуліцах горада, як штогод, а на прыкасцёльнай тэрыторыі.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)