Пошук

04.06.2020 15:08   Catholic.by

4 чэрвеня Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіраваў віншаванні новапрызначанаму прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Раману Галоўчанку.

«Глыбокапаважаны Раман Аляксандравіч!

Дазвольце павіншаваць Вас з прызначэннем на высокую і адказную пасаду прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Вам даручана кіраўніцтва Урадам нашай краіны ў вельмі складаны час, калі неабходна ўмацоўваць эканамічны патэнцыял краіны, вырашаць пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, павышаць дабрабыт насельніцтва і гэтак далей.

Ваш багаты вопыт дзяржаўнага, дыпламатычнага і гаспадарчага служэння будзе спрыяць паспяховаму выкананню новай місіі і вырашэнню надзённых задач, якія стаяць перад нашай дзяржавай.

Выказваю надзею на тое, што Ваша служэнне ў якасці Старшыні Ураду таксама будзе спрыяць далейшаму развіццю адносінаў паміж дзяржавай і Каталіцкім Касцёлам на дабро нашай Айчыны»,

— адзначае арцыбіскуп у сваім віншаванні, выказваючы новапрызначанаму прэм’ер-міністру найлепшыя пажаданні і запэўніваючы ў павазе і малітве аб яго служэнні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.