Пошук

01.06.2020 14:30   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Рroreligiu.club

Паколькі ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у многіх парафіях былі спынены заняткі па рэлігіі, яны працягваюцца анлайн з дапамогаю відэакатэхез на партале Catholic.by.

Дарагія маладыя сябры!

Месяц таму катэхетычная секцыя, якая дзейнічае пры Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арганізавала цыкл відэакатэхез. Першай тэмай гэтых катэхез былі «Сем сакрамэнтаў Касцёла», якія суправаджаюць хрысціяніна ад моманту яго нараджэння да смерці і з’яўляюцца прыладамі ласкі, устаноўленымі Езусам Хрыстом для нашага збаўлення, інакш кажучы — бачнымі знакамі нябачнай ласкі.

Прапаную вашай увазе другую тэму відэакатэхез: «Дзесяць Божых запаведзяў».

Папа Францішак у сваіх катэхезах падчас агульных аўдыенцый у Ватыкане адзначае, што погляд на Дэкалог прыводзіць да разважанняў пра Езуса Хрыста:

«Разглядаючы жыццё, апісанае Дэкалогам, гэта значыць жыццё ўдзячнае, свабоднае, сапраўднае, благаслаўляючае, сталае, ахоўваючае і любячае жыццё, вернае, шчодрае і праўдзівае, амаль не заўважаючы гэтага, мы знаходзімся перад абліччам Хрыста.

Дэкалог — гэта Яго „рэнтгенаўскі фотаздымакu, які характарызуе Яго, як фатаграфічны негатыў, і дазваляе, каб праявілася Яго аблічча — як на Святой Плашчаніцы».

Ужо цяпер жадаю ад імя ўсіх нас падзякаваць катэхетам, якія будуць праводзіць відэазаняткі, і запрашаю да плённага карыстання відэакатэхезамі на ютубе.

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Аляксандр Яшэўскі SDB
Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.