Пошук

28.05.2020 10:00   Grodnensis.by

Паведамленне аб падаўжэнні перыяду споведзі і Велікоднай святой Камуніі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу

Шаноўны ксёндз пробашч,

У сувязі з тым, што працягваецца эпідэмія каранавірусу COVID-19, на 78-м Надзвычайным пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (25 мая 2020 г.) было прынята рашэнне падоўжыць у бягучым годзе час, калі можна выканаць абавязак прыступіць да споведзі і Велікоднай святой Камуніі, што вынікае з касцёльнага наказу.

Згодна з рашэннем ККББ, у бягучым годзе вернікі дыяцэзій на Беларусі змогуць прыступаць да споведзі і Велікоднай святой Камуніі да 15 жніўня.

Прашу ксяндза пробашча праінфармаваць вернікаў аб рашэнні ККББ, а таксама нагадаць ім пра абавязак прыступіць да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі, згодна з патрабаваннямі касцёльнага наказу.

З пастырскім благаслаўленнем

Aляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Гродна, 26 мая 2020 г.

Абноўлена 28.05.2020 10:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.