Пошук

18.05.2020 15:15   Catholic.by

18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, каталіцкія біскупы Беларусі правялі анлайн відэаканферэнцыю, каб узгадаць вялікага Папу і разам памаліцца праз яго заступніцтва.

Анлайн-сустрэча іерархаў прайшла па ініцыятыве ксяндза каноніка Юрыя Санько, адказнага за падрыхтоўку агульнабеларускай пілігрымкі па слядах святога Яна Паўла ІІ, якая не змагла адбыцца з-за пандэміі каранавірусу.

У відаэканферэнцыі ўзялі ўдзел усе каталіцкія іерархі Беларусі акрамя біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, які знаходзіцца ў шпіталі, а таксама Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і два святары: ксёндз Юрый Санько і дырэктар «Радыё Марыя Беларусь» ксёндз Аляксандр Фаміных.

Мэта гэтай незвычайнай ініцыятывы — даць магчымасць беларускім вернікам ушанаваць 100-гадовы юбілей святога Яна Паўла ІІ, які праходзіць ва ўмовах пандэміі, калі мноства людзей застаюцца дома, каб пазбегнуць заражэння.

Запрашаем да прагляду, каб дзякуючы сведчанням беларускіх каталіцкіх іерархаў узгадаць асобу Вялікага Папы і годна ўшанаваць яго юбілей супольнай малітвай разам з біскупамі.

Абноўлена 25.05.2020 13:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця