Пошук

13.05.2020 08:35   Catholic.by
Фота: ex-Press.by

Ва ўспамін Маці Божай Фацімскай ксяндзы марыяне прапануюць разам узгадаць асноўныя моманты аб’яўленняў у Фаціме і славуты цуд сонца.

У далёкім 1917 годзе на супрацьлеглым канцы Еўропы ў партугальскім мястэчку Фаціма Маці Божая аб’явілася тром маленькім пастушкам, каб перадаць усяму свету заклік да малітвы.

Мінула ўжо больш за сто гадоў з тых аб’яўленняў, але Фацімскае пасланне Марыі не згубіла сваёй актуальнасці і ў наш час.

Ксяндзы марыяне, якія нясуць служэнне ў архідыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, прапануюць разам узгадаць, як гэта адбывалася і што праз трох пастушкоў жадала перадаць усяму свету Маці Божая.

У гэтым нам дапаможа падрыхтаванае імі відэа паводле кнігі Антоніо Барэллі «Фацімская вестка: трагедыя ці надзея?».

Абноўлена 14.05.2020 19:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.