Пошук

12.05.2020 10:48   Меншыя Браты Капуцыны / Catholic.by

Браты капуцыны прапануюць плённа бавіць час каранціну і вакацый маленькім вернікам і старэйшым, разам з мышанятамі Пімпі і Пампі гартаючы старонкі «Добрай кнігі».

У беларускіх гледачоў з’явілася магчымасць глядзець на роднай мове створаны капуцынскай студыяй у Вінніцы хрысціянскі мультфільм, які ва Украіне стаў ужо вельмі папулярным.

Шматсерыйная анімацыйная стужка распавядае неверагодную гісторыю пра двух дапытлівых і цікаўных мышанятаў Пімпі і Пампі, якія выпадкова знайшлі ў бібліятэцы жывую «Добрую кнігу».

Дзякуючы ёй яны сталі ўдзельнікамі не толькі захапляльных прыгодаў, але і адкрылі для сябе свет любові і міласэрнасці, змаглі больш даведацца пра саміх сябе, задумаліся пра тыя жыццёвыя каштоўнасці, да якіх сапраўды варта імкнуцца.

Мультфільм, створаны ўкраінскай студыяй «Клара студыя», па-беларуску агучылі Павел Харланчук і Святлана Цімохіна. Праваўладальнік у Беларусі — Кустодыя Меншых Братоў Капуцынаў — выказвае шчырую ўдзячнасць аўтару перакладу Вользе Гоманавай і прафесійнаму калектыву студыі «Кінаконг» з рэдактарамі Надзеяй Кім і Лідай Наліўкай за супрацоўніцтва ў стварэнні беларускамоўнай версіі.

Браты капуцыны жадаюць добрага прагляду і цікавых вандровак па старонках «Добрай кнігі» разам з мышанятамі Пімпі і Пампі.

Абноўлена 12.05.2020 17:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.