Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Пінскай дыяцэзіі працягвае аказваць дапамогу сацыяльным і медыцынскім установам, асабліва патрэбную ў перыяд пандэміі.
Супрацоўнікі Caritas аказалі дапамогу карэкцыйна-развіваючаму цэнтру навучання дзяцей-інвалідаў Пінскага раёна, пад апекаю якога знаходзіцца 24 дзіцяці-інваліда. Дзеці з рознымі дыягназамі знаходзяцца ў цэнтры па некалькі дзён на тыдзень. Многія з іх не ўмеюць самастойна есці, хадзіць, размаўляць, маюць цяжкія захворванні. Цэнтру была аказана дапамога ў выглядзе сродкаў гігіены.
Наступным месцам аказання дапамогі стаў філіял Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы ў Давід-Гарадку. Сюды былі перададзены медыцынскія халаты, пальчаткі, рэспіратары і шматразовыя маскі, якія шыюць валанцёры Caritas Пінскай дыяцэзіі.
Неабходныя сродкі гігіены Caritas перадаў у Брэсцкую абласную псіхіятрычную бальніцу ў Гарадзішчы, а таксама аказаў дапамогу ў выглядзе адзення, абутку і дзіцячых цацак сацыяльна-педагагічнаму дзіцячаму прытулку ў Лагішыне.
Дабрачыннае каталіцкае таварытва Caritas Пінскай дыяцэзіі ў складаны час пандэміі змагло прыйсці на дапамогу патрабуючым дзякуючы ахвярадаўцам і валанцёрам.