Пошук

05.05.2020 13:10   Тэкст: А. Віталій Слука SchP / Фота: Ганна Каспер / Шчучынская раённая газета «Дзяннiца» / Catholic.by

4 мая пробашч парафіі святой Тэрэзы Авільскай са Шчучына айцец Андрэй Агель SchP ад імя ўсіх вернікаў мясцовай каталіцкай супольнасці перадаў у Шчучынскі цэнтральны раённы шпіталь санітарна-гігіенічныя камбінезоны.

Спецадзенне было закуплена за сабраныя вернікамі парафіі сродкі.

Такім чынам шчучынскія католікі адгукнуліся на Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб зборы ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй каранавірусу.

Сродкі індывідуальнай абароны былі перададзеныя галоўнаму ўрачу Шчучынскай ЦРБ Івану Загароўскаму і яго намесніцы па медыцынскай частцы Людміле Чэхуновай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.