Пошук

01.05.2020 16:08   Catholic.by

У інтэрв’ю Catholic.by, прысвечаным жыццю Касцёла падчас пандэміі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра стан здароўя свайго сабрата ў біскупскім служэнні біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, які 28 красавіка трапіў у шпіталь.

Нагадаем, што ў біскупа абвастрылася кардыялагічнае захворванне, з-за чаго ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне раённага шпіталя ў Пінску.

Вось што Catholic.by паведаміў 1 мая арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:

«Паводле звестак, якія атрымліваем з Пінска, на сённяшні дзень стан біскупа Антонія Дзям’янкі лепшы, чым быў два дні таму, калі яго забралі ў шпіталь.

Атрыманы сёння вынік тэсту на каранавірус адмоўны. Далейшае лячэнне біскуп Пінскі будзе праходзіць у Брэсцкім абласным шпіталі.

Заахвочваю ўсіх да малітвы аб здароўі вельмі актыўнага, ахвярнага і адданага справе Касцёла Пінскага біскупа Антонія Дзям’янкі, каб ён як мага хутчэй мог працягваць служэнне наступніка апосталаў», — дадаў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату

Абноўлена 01.05.2020 16:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.