Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка нядаўна быў шпіталізаваны з прычыны кардыялагічных праблем.
Як паведаміў Catholic.by канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка, праведзенае медыцынскае абследаванне паказала, што складанасці са здароўем біскупа не звязаныя з каранавірусам.
«Курыя Пінскай дыяцэзіі заклікае вернікаў да малітвы аб хутчэйшым выздараўленні біскупа Антонія Дзям’янкі. Іерарх дзякуе ўсім людзям добрай волі за іх малітву, падтрымку і спадзяецца на хуткае вяртанне да далейшага выканання сваіх пастырскіх абавязкаў», — адзначыў ксёндз Андрэй Рылка.
Catholic.by будзе рэгулярна інфармаваць пра стан здароўя біскупа Антонія Дзям’янкі.