Паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча
пра малітву аб дажджы
У апошнія тыдні шмат краін у свеце — у тым ліку і Беларусь — змагаюцца з эпідэміяй каранавірусу. Акрамя гэтага цяжкага досведу, яшчэ адной нагодай да смутку з’яўляецца пануючая засуха, якая можа трагічна паўплываць на працу сельскай гаспадаркі.
У выніку ўзмацнення засухі прашу да ранейшай інтэнцыі малітвы аб спыненні эпідэміі далучыць таксама просьбу аб дажджы і абароне ад наступстваў адсутнасці ападкаў у сельскай гаспадарцы, садаводстве і агародніцтве.
Усім, хто ўключаецца ў гэтую малітву, ад усяго сэрца ўдзяляю пастырскае благаслаўленне.
Aляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Гродна, 22 красавіка 2020