Супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сёння закупілі тканіну і пачалі шыць маскі для шматразовага выкарыстання.
Гатовыя маскі пойдуць на патрэбы медыцынскіх устаноў, пажылых людзей, людзей без пэўнага месца жыхарства, сацыяльных работнікаў і валанцёраў.
Акрамя гэтага, калі ў вас ёсць магчымасць аказаць валанцёрскую дапамогу ў пашыве медыцынскіх масак у хатніх умовах, дабрачыннае таварыства гатовае прадаставіць і прывезці неабходны матэрыял для працы.
Таксама Caritas з радасцю прыме тканіну, якую можна будзе перадаць адміністратару ў Дзіцячы дабрачынны цэнтр Caritas у Ляскоўцы (Бараўляны, вул. Карытас, 1).
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне: +375 44 568 93 96, таксама можна пісаць у паведамленні груп у сацыяльных сетках:
vk.com/caritas_minsk
facebook.com/caritasminskhelp
instagram.com/caritasminsk
Зрабіць ахвяраванне на закупку матэрыялу для пашыву масак можна праз сістэму «Разлік (АРІП)» (нумар паслугі 4349831).