Пошук

07.04.2020 11:53   Тэкст: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Падчас прэс-канферэнцыі на тэму святкавання Вялікадня ва ўмовах эпідэміі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуў увагу на недастатковае інфармаванне з боку адказных дзяржаўных структур.

«Я не хачу ўваходзіць у рашэнні дзяржаўных уладаў, але калі збіраюцца прадстаўнікі ўсіх рэлігій, усіх канфесій [на малітве ў Чырвоным касцёлерэд.], <варта> прыйсці і сказаць, разам паразмаўляць: у нас ёсць шмат пытанняў.

Бо была Пальмовая нядзеля, мы асвячаем вербы. Я не спецыяліст у гэтай справе, я не ведаю, ці гэтая вада нясе з сабой заразу, ці не. У суботу трэба будзе асвячаць пасхальную ежу — я таксама не ведаю.

Я запрасіў <міністра на малітву — рэд.>, каб задаць пытанне Міністэрству аховы здароўя: „Што мы павінны рабіць? Чаму вы нічога не кажаце?!“ Я праз вас, праз медыя, хачу сустрэчы з кімсьці адказным, канкрэтныя адказы каб былі.

Вы бачыце, Касцёл робіць шмат для таго, каб гэтага <заражэння> не было. У Пальмовую нядзелю ў большасці касцёлаў цэлебравалася святая Імша на вуліцы, там, дзе гэта магчыма, каб была, як кажуць сёння, „сацыяльная дыстанцыя“. Мы патрабуем больш адказаў, аднак мяне не чуюць.

Дзякуй Богу, ужо інфармацыі больш з’явілася, гэта трохі супакойвае людзей <…> Гэта вельмі важна.

Мне таксама хацелася б сустрэцца з кімсьці: да нас шмат людзей прыходзіць, а мы не спецыялісты; мы самі не ведаем, што рабіць, а з боку Міністэрства аховы здароўя няма ніякай ініцыятывы», — падкрэсліў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату.

Пры гэтым ён адзначыў добрую арганізацыю медыцынскіх захадаў і вялікія намаганні беларускіх медыкаў у змаганні з эпідэміяй, а таксама выказаў ім шчырую падзяку за іх самаахвярную працу.

Поўны відэазапіс прэс-канферэнцыі:

Абноўлена 07.04.2020 14:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.