Пошук

23.03.2020 10:10   Фота: Аксана Кнаўс, Вадзім Папко / Сhurch.by / Відэа: Яўген Драчылоўскі / Catholic.by
Фота: Сhurch.by

21 сакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узяў удзел у святкаванні 85-годдзя з дня нараджэння Ганаровага Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прысутнічаў на святочнай Літургіі ў хатнім храме Беларускага Экзархата і на прыёме ў гонар юбіляра.

У віншавальным слове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, правёўшы паралель з сённяшняй сітуацыяй у свеце, які церпіць ад пандэміі, нагадаў, што Мітрапаліт Філарэт прыйшоў на Мінскую кафедру больш за 40 гадоў таму, калі наш край духоўна спусташаў вірус атэізму.

«Вы, уладыка Філарэт, былі ў авангардзе барацьбы з гэтым вірусам. Ваша настойлівасць, дыпламатычныя здольнасці, уменне распазнаваць знакі часу і хутка адказваць на іх прынеслі свой плён.

Ваша адкрытасць для дыялогу дапамагла таксама і Каталіцкаму Касцёлу ў яго адраджэнні ў Беларусі», — падкрэсліў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату. Арцыбіскуп Кандрусевіч падзякаваў Мітрапаліту Філарэту за яго ўнёсак у будаванне мастоў паміж рознымі канфесіямі і пажадаў Божага благаслаўлення на будучыню.

У другой палове дня Старшыня ККББ узяў удзел у яшчэ адным мерапрыемстве, прысвечаным гэтай падзеі, — адкрыцці выставы ікон у Нацыянальным мастацкім музеі.

На цырымоніі іерарх выступіў з прамовай, у якой назваў Мітрапаліта Філарэта «чалавекам эпохі, які ў цемру атэізму ўнёс святло Евангелля».

Арцыбіскуп Кандрусевіч яшчэ раз падкрэсліў яго ролю як будаўнічага мастоў паміж Царквой і грамадствам, а таксама паміж рознымі веравызнаннямі.

Абноўлена 23.03.2020 12:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.