Пошук

03.02.2020 14:16   Паводле: Grodnensis.by
Фота: grodnensis.by

1 лютага Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў шостую гадавіну прыняцця біскупскага пасвячэння.

Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, іерарх узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, рэктарам якой доўгі час з’яўляўся. На Эўхарыстыі сабралася ўся семінарыйная супольнасць.

Біскуп звярнуўся да прысутных святароў і семінарыстаў з гаміліяй, у якой, разважаючы над Евангеллем, параўнаў сённяшні свет з акіянам і дадаў, што, «каб гэты акіян нас не паглынуў, трэба быць з Езусам, плысці ў Яго чаўне».

Падчас Імшы іерарх падзякаваў Богу за дар паўнаты святарства і за ўсіх людзей, да якіх Пан пасылаў яго штодзённа, а таксама папрасіў аб малітве ў яго інтэнцыі.

Сённяшні Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі прыняў біскупскае пасвячэнне 1 лютага 2014 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

Фота: grodnensis.by

Абноўлена 03.02.2020 14:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця