Пошук


На гэтым тыдні Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. З гэтай нагоды 19 студзеня ў мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ прайшлі акцыі, прысвечаныя каталіцкім СМІ.

Пасля кожнай Імшы святары распавядалі вернікам аб важнасці каталіцкай прэсы і неабходнасці яе падтрымкі. Выступілі прадстаўнікі каталіцкіх СМІ, у тым ліку рэдакцый парталаў Catholic.by і Jan.by. Яны казалі пра ролю сучасных сродкаў сацыяльнай камунікацыі ў справе абвяшчэння Добрай Навіны і складанасцях, звязаных з выкананнем гэтай місіі. Журналісты і валанцёры падзяліліся сведчаннямі аб сваім служэнні, а таксама запрасілі парафіянаў да ўдзелу ў фармаванні сучаснай медыяпрасторы.

Падчас гэтых акцый быў арганізаваны збор ахвяраванняў на падтрымку каталіцкіх СМІ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Успамін святога Францішка Сальскага, які адзначаецца ў Касцёле 24 студзеня, лічыцца патранальным святам усіх супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ.

Абноўлена 21.01.2020 11:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа