З 8 па 12 студзеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Святым Пасадзе по сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік наведвае з візітам Ватыкан.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, 9 студзеня Пасол Беларусі прыняў удзел у штогадовай навагодняй аўдыенцыі Папы Францішка для дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе.
Сяргей Алейнік меў кароткую гутарку з Пантыфікам і перадаў яму віншаванні з каляднымі і навагоднімі святамі ад беларускага кіраўніцтва.
У межах візіту Пасол Беларусі сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам. Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-ватыканскіх адносін, станоўча ацанілі ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях і абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне.
Сяргей Алейнік таксама сустрэўся з іншымі афіцыйнымі прадстаўнікамі Ватыкана.