Пошук

08.01.2020 12:53   Паводле: Aндрэй Юхнік / Grodnensis.by
Фота: Grodnensis.by

З 3 па 5 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў.

Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, на працягу няпоўных трох дзён маладыя людзі з дапамогаю святароў і семінарыстаў разважалі над сваім жыццёвым шляхам.

5 студзеня, апошні дзень рэкалекцый, хлопцы пачалі з малітвы Літургіі Гадзінаў — Ютрані. Пасля сняданку яны мелі магчымасць пазнаёміцца з духоўнай і навуковай спадчынай св. Яна Паўла ІІ, выяўленай у яго літаратурных творах і навучанні — шматлікіх дакументах Касцёла.

На апошнюю ў межах рэкалекцый Эўхарыстыю юнакі накіраваліся ў катэдральную базыліку св. Францішка Ксавэрыя. Цэлебрацыю ўзначаліў духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла.

На памяць аб рэкалекцыях кожны ўдзельнік атрымаў памятныя падарункі і запрашэнне на наступныя рэкалекцыі па распазнанні паклікання, якія адбудуцца з 3 па 5 красавіка.

Фота: Grodnensis.by

Атрымаўшы благаслаўленне, удзельнікі накіраваліся дадому, у свае парафіі.

Засяроджанню над сваім прызначэнні і распазнанні волі Божай спрыяла добрая сяброўская атмасфера, супольныя і індывідуальныя малітвы, штодзённая св. Імша, сустрэчы і размовы з духоўным айцом, святарамі і навучэнцамі семінарыі. Час рэкалекцый прайшоў хутка і, здаецца, плённа.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця