Пошук

09.12.2019 08:13   Паводле: Марына Сінкевіч / Catholicnews.by / Фота: Марына Сінкевіч / Catholicnews.by

7 снежня ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату Яўгену Шымановічу, выпускніку філасофска-тэалагічнай акадэміі Бэнэдыкта XVI у Хайлігенкройцы (Аўстрыя).

Як паведамляе партал Catholicnews.by, Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i святога Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія). Скончыў курс навучання ў Мінскім катэхетычным каледжы, акрамя таго мае дыплом праграміста.

Да прыняцця пасвячэння рыхтаваўся ў філасофска-тэалагічнай акадэміі Бэнэдыкта XVI у Хайлігенкройцы, паралельна праходзячы фармацыю ў духоўнай семінарыі, належыць да супольнасці «Сям’я Бога Айца» ў Аўстрыі.

З моманту прыняцця пасвячэння дыякан Яўген Шымановіч інкардынаваны ў Віцебскую дыяцэзію Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Абноўлена 09.12.2019 12:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця