Пошук

29.11.2019 10:29   Тэкст: а. Віталій Слука SP / Фота: Андрэй Арціш / Catholic.by

Традыцыйна ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, літургічная служба алтара і моладзевы хор Calasanz парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адзначылі сваё свята.

Падчас святой Імшы для дзяцей да супольнасці кандыдатаў, якія рыхтуюцца да міністранцкага служэння, далучылася 9 хлопцаў. Астатняя частка літургічнай службы, атрымаўшы новыя «адзнакі» — значкі прыналежнасці да розных міністрацкіх групаў, адказных за канкрэтныя дзеянні, — аднавіла абяцанні далей старанна і радасна выконваць свае абавязкі ля алтара Пана.

Гэтую падзею ўпрыгожыў спевам парафіяльны моладзевы хор Calasanz, які таксама павялічыўся на пару новых галасоў. Пасля прысягі новыя ўдзельніцы атрымалі значкі прыналежнасці да хору.

Усю цырымонію ўзначаліў пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP.

 

Абноўлена 29.11.2019 10:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.