
17 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii св. Мiхала Арханёла, адбылося свята для дзяцей пад назвай «Кавалак хлеба = кавалак неба», прысвечанае Трэцяму сусветнаму дню бедных.
Як паведаміў сайт sdb.by, распачалася святочная праграма св. Імшой, пасля якой маленькія вернікі накіраваліся ў араторый, дзе аніматарамі разам з с. Юліяй Клявец FMA і кс. Артурам Ляшнеўскім SDB быў падрыхтаваны працяг свята.

Падчас забаўляльнай праграмы і сустрэчы з героямі казкі «Калабок» дзеткі і іх бацькі з дапамогай разнастайных конкурсаў разважалі над тым, што кожны з нас можа стаць годным неба, дзелячыся з іншымі кавалачкам сябе.



