Пошук

18.11.2019 10:51   Тэкст: кс. Юрый Жэгарын / Catholic.by

16 міністрантаў удзельнічалі ў рэкалекцыях, якія пачаліся ў пятніцу 8 лістапада ва Уселюбе.

У праграме былі катэхезы, малітва, супольны шпацыр і навучанне банцам (танцам з жэстамі). Рэкалекцыі мелі перш за ўсё духоўна-інтэграцыйны характар, каб моладзь і дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, маглі супрацоўнічаць і адчуць сябе больш адказнымі за Касцёл і даручаныя ім абавязкі.

Акрамя таго, міністранты і кандыдаты ў міністранты паглядзелі фільм «Найвялікшы Цуд» пра сапраўдную прысутнасць Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі.

Кожны меў магчымасць паказаць свае таленты ў спецыяльна зладжаных конкурсах па эрудыцыі, творчасці і спорту.

За актыўны ўдзел некаторыя з хлопцаў былі ўзнагароджаныя памятнымі і салодкімі прызамі.

Абноўлена 18.11.2019 11:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа