Пошук

07.11.2019 11:07   Паводле: Grodnensis.by

Як 6 лістапада паведаміў партал Grodnensis.by, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі атрымала новая парафія благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне.

Пасведчанне было сімвалічна падпісана ва ўрачыстасць Усіх Святых 1 лістапада намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту Віктарам Лісковічам. Новая парафія дзейнічаць у гродзенскім мікрараёне пад назваю Баранавічы.

Апякункай парафіі благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая была абраная невыпадкова. 13 ліпеня 1943 года яна разам з сынам і 48-ю жыхарамі Ліпска была расстраляна нацыстамі на фартах за вёскай Навумавічы, што знаходзіцца непадалёк ад згаданага мікрараёна.

Парафія благаслаўлёнай Мар’яны ў горадзе над Нёманам была створана праз 20 гадоў з моманту яе беатыфікацыі, якая адбылася 13 чэрвеня 1999 г. у Варшаве. Беатыфікаваў Мар’яну Бярнацкую, якая аддала жыццё за ўратаванне сваёй цяжарнай нявесткі, папа Ян Павел ІІ разам з іншымі мучанікамі Другой сусветнай вайны.

Згодна з рашэннем біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, пробашчам новай парафіі прызначаны кс. Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай курыі, сакратар біскупа Гродзенскага і адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Абноўлена 07.11.2019 11:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа