Пошук

07.11.2019 11:39   Тэкст: Кс. Андрэй Бурак / Фота: Алена Паўлоўская / Catholic.by

27 кастрычніка ў парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Гродзенская дыяцэзія) адбылася парафіяльная ўрачыстасць, у якой узялі ўдзел Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і куратар першага курсу Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі кс. Павел Эйсмант.

Адпуст сабраў не толькі мясцовых парафіянаў, але і вернікаў з розных куткоў Беларусі.

У скіраваным да ўдзельнікаў урачыстасці Божым слове біскуп Касабуцкі заахвоціў іх у цяжкіх жыццёвых сітуацыях ніколі не губляць надзеі і не пераставаць маліцца, просячы заступніцтва святога Юды Тадэвуша, які з’яўляецца нябесным апекуном у складаных, па-чалавечы безнадзейных справах.

 

На заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафіі ў Лаздунах кс. Андрэй Бурак выказаў падзяку біскупу Юрыю за тое, што падзяліў з тутэйшымі вернікамі радасць парафіяльнага свята.

На памяць пра гэты праведзены разам дзень святар падараваў біскупу кубак з выявай лаздунскага касцёла, а яшчэ адзін перадаў у падарунак арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, чыім апекуном з’яўляецца святы апостал Юда Тадэвуш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця