Пошук

04.11.2019 08:08   Тэкст: Кс. Дзмітрый Пухальскі / Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

8 лістапада прыпадае апошні дзень актавы — прывілеяванага часу асаблівых малітваў за спачылых, калі католікі могуць атрымаць поўны адпуст за наведванне могілак і малітву ў інтэнцыях памерлых.

Поўны адпуст можна атрымаць за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.

Калі ў дзень наведвання могілак няма магчымасці прыняць святую Камунію, гэта можна зрабіць у іншы час.

Варта памятаць, што ў гэты перыяд адпуст можна атрымліваць кожны дзень пры ўмове наведвання могілак і малітвы за памерлых. Прыняцце святой Камуніі дакладна ў гэты дзень для атрымання адпусту ў гэтым выпадку неабавязковае.

Каб атрымаць адпуст, неабходна быць у стане асвячальнай ласкі пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень — варта зрабіць гэта загадзя), прыняць святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца — інтэнцыях, у якіх моліцца Пантыфік. Інтэнцыі папскіх малітваў у гэтым месяцы пададзены ТУТ>>>

Хоць на многіх могілках ужо прайшлі малітвы і набажэнствы за памерлых, аднак і ў апошні дзень актавы святары наведаюць некаторыя могілкі. З раскладам наведвання могілак можна пазнаёміцца ТУТ>>>

Аднак для атрымання адпусту неабавязкова браць удзел у арганізаваным набажэнстве са святаром: дастаткова самастойна наведаць могілкі і памаліцца за памерлых.

Абноўлена 08.11.2019 08:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця