Пошук

24.10.2019 09:37   Паводле: Grodnensis.by

12 кастрычніка чацвёра братоў з Таварыства каталіцкага апостальства (палатыны) прынялі ў семінарыйным касцёле ў Алтажаве (Польшча) дыяканскае пасвячэнне. Сярод іх Руслан Пецкелюн, які паходзіць з парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Радуньскі дэканат).

Як паведаміў партал Grodnensis.by, чатырох новых дыяканаў рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі палатынаў кс. прафесар Міраслаў Мейзнер SAC параўнаў у прывітальным слове з чатырма евангелістамі.

Да пасвячэння яны рыхтаваліся, праходзячы палатынскую фармацыю ў пастулаце, навіцыяце і на працягу 6 гадоў у семінарыі ў Алтажаве, а непасрэднай падрыхтоўкай былі рэкалекцыі.

Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Познаньскай архідыяцэзіі Гжэгаж Балцэрэк.

У гаміліі ён падзяліўся разважаннямі пра тое, што значыць быць дыяканам.

Іерарх нагадаў пра святога папу Паўла VI, якому параілі не несці ў працэсіі Евнгелле, паколькі гэта функцыя дыякана. На гэта Папа адказаў: але ж я сапраўды пасвячаны дыякан, дыякан назаўсёды.

Біскуп папрасіў кандыдатаў да пасвячэння:

«Ніколі не забывайце, што вы сталі дыяканамі назаўсёды, назаўсёды! І жадайце перажываць усё ваша святарства як служэнне».

Вышэйшы настаяцель Таварыства каталіцкага апостальства правінцыі Звеставання Пана кс. доктар Адрыян Галбас SAC выказаў удзячнасць біскупу і тым, хто прычыніўся да фармацыі новых дыяканаў, нагадаўшы словы кардынала Ёзафа Ратцынгера, сказаныя 40 гадоў таму, што ў паняцце дыяканату ўпісана гатоўнасць да асабістага нясення Евангелля, ажно да скону.

Ксёндз правінцыял заклікаў новых дыяканаў быць гатовымі да асабістага нясення Евангелля, бо толькі тады абвяшчэнне будзе евангелізацыяй, а не самалюбаваннем.

Таксама ён прасіў абвяшчаць Евангелле не толькі і не найперш словамі, а паводзінамі, стылем жыцця і служэння, на ўзор св. Вінцэнта Палоцці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.