Пошук

21.10.2019 12:45   Тэкст: с. Лена Міхалковіч / Фота: брат Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

Адгукнуўшыся на заклік папы Францішка «несці надзею і суцяшэнне бедным», 20 кастрычніка пры парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах урачыста адзначылі ІІІ Сусветны дзень бедных.

Дзень бедных адзначаецца ў нядзелю перад урачыстасцю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У баранавіцкай парафіі вырашылі адсвяткаваць яго раней па той прычыне, што надвор'е для такога святкавання больш спрыяльнае ў кастрычніку, чым у канцы лістапада.

Святкаванне распачалося святой Імшой, у якой актыўны ўдзел прынялі таксама найбяднейшыя жыхары Баранавічаў.

Пасля Імшы было наладжана частаванне гасцей з музычна-танцавальным суправаджэннем у выкананні ансамбля «Берагіня» з аграгарадку Дарава Ляхавіцкага раёна.

Баранавіцкія вернікі спадзяюцца, што гэтая падзея — годны адказ на словы Святога Айца: «Бедным патрэбны нашы рукі, каб яны маглі падняцца, нашыя сэрцы, каб зноў адчуць цеплыню пачуццяў, наша прысутнасць, каб пераадолець адзіноту. Ім папросту патрэбна любоў».

Абноўлена 21.10.2019 12:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця