![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-039.jpg)
20 кастрычніка споўнілася 30 гадоў з моманту біскупскага пасвячэння першага пасля савецкіх часоў пераследу веры каталіцкага іерарха ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча — сённяшняга Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Гэтую гадавіну Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі адзначыў на малой радзіме ў мястэчку Адэльск. У сваім родным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы, падчас якой дзякаваў Богу за тры дзесяцігоддзі пастырскага служэння.
«Сёння, у трыццатую гадавіну разам з вамі, тут, адкуль мой род, прыходжу ў наш парафіяльны касцёл, каб дзякаваць Богу і апецы Божай Маці за тры дзесяцігоддзі біскупскага служэння», — зазначыў на пачатку юбіляр, вітаючы ўсіх удзельнікаў урачыстай літургіі.
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-006.jpg)
У прамоўленай гаміліі іерарх на падставе нядзельных біблійных чытанняў засяродзіўся на значэнні малітвы.
«Бог выслухоўвае нестомныя малітвы людзей, калі гэта патрэбна для збаўлення. <…> Ён лепш за нас ведае, што і калі нам патрэбна, і ніколі не пакідае сваіх дзяцей без дапамогі. Таму неабходна заўсёды маліцца, каб мець надзею на тое, што нашыя просьбы будуць выслуханы», — адзначыў арцыбіскуп.
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-020.jpg)
Ён прыгадаў, як доўгія дзесяцігоддзі Касцёл у былым Савецкім Саюзе заставаўся без іерархіі, святароў і неабходных структур.
«Нешматлікія святары чакалі і не маглі дачакацца, калі на Беларусі будзе біскуп <…> Яны разам з вернікамі нястомна маліліся і верылі, што Божая міласэрнасць бязмежная і дасягне Беларусі», — нагадаў арцыпастыр, пасля чаго распавёў землякам і гасцям пра шлях свайго біскупскага служэння даўжынёю ў трыццаць гадоў.
«25 ліпеня 1989 года папа Ян Павел ІІ прызначыў мяне Мінскім біскупам для католікаў лацінскага абраду ў Беларусі, а 20 кастрычніка ён жа мяне кансэкраваў у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Пры гэтым Папа мяне моцна падбадзёрыў, запэўніваючы аб малітве.
Пасля вяртання на радзіму распачалася эпапея біскупскага служэння, без досведу, касцёлаў, святароў, семінарыі і іншых структур. Трэба было стаць „бульдозерам“, які расчышчае дарогу Касцёлу ад завалаў атэістычнага рэжыму.
Апека Божай Маці і Божае благаслаўленне спадарожнічала мне. Касцёл пачаў адраджацца і станавіцца на ногі. Перадаваліся раней канфіскаваныя касцёлы, з-за мяжы з дапамогай прыехалі святары і кансэкраваныя асобы, была заснавана Гродзенская духоўная семінарыя. Касцёл пачаў станавіцца на свае ногі.
Але пасля паўтарагадовага служэння ў Беларусі мяне чакала новае прызначэнне — у Расію. 13 красавіка 1991 года папа Ян Павел ІІ прызначыў мяне арцыбіскупам і Апостальскім адміністратарам Еўрапейскай часткі Расіі.
Гэта быў новы выклік для мяне: ісці ў краіну, дзе ваяўнічы атэізм панаваў тры пакаленні і Каталіцкі Касцёл амаль што знік. Толькі некалькі святароў і два касцёлы: у Маскве і Ленінградзе. Сапраўдная духоўная пустыня!
Але зноў Бог благаславіў, і распачалося дынамічнае адраджэнне гэтага Касцёла, які сёння моцна стаіць на сваіх нагах. Адрадзіліся яго парафіяльныя структуры, семінарыя ў Санкт-Пецярбургу, дабрачынныя арганізацыі, выдавецтвы, каталіцкія СМІ і шмат іншага.
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-025.jpg)
У 2007 годзе мяне чакала новае прызначэнне, а менавіта вяртанне ў Беларусь у Мінск, дзе я распачаў сваё біскупскае служэнне.
Кажуць, што нельга ўвайсці двойчы ў тую ж раку. Сапраўды нельга.
З аднаго боку, я вярнуўся ў той самы Касцёл у Беларусі, але якасна гэта быў зусім іншы Касцёл. Мне заставалася толькі працягнуць працу маіх папярэднікаў.
Сёння хачу падзякаваць усім, хто ў гэты працэсе мне дапамагаў і дапамагае. Без Божага благаслаўлення, дапамогі братоў біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў немагчыма было б дасягнуць таго, што было дасягнута.
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-018.jpg)
Беларускі Касцёл, хоць і супрацьстаіць шматлікім праблемам, тым не менш цвёрда стаіць на сваіх нагах, адказвае на актуальныя праблемы сучаснасці, асабліва маральныя і сацыяльныя», — сцвердзіў арцыбіскуп Кандрусевіч. Пасля кароткага экскурсу ў гісторыю свайго біскупскага служэння іерарх вярнуўся да вытокаў.
«Усё распачалося тут, у Адэльску. Тут я нарадзіўся, быў ахрышчаны, атрымаў сакрамэнт канфірмацыі, адукацыю ў школе і рэлігійнае выхаванне ад бацькоў і блізкіх.
Дзякую памерлым бацькам за перададзены Божы дар жыцця і выхаванне ў веры ў часы ганенняў. Дзякую бабці, сястры, блізкім і суседзям, якія вельмі моцна паўплывалі на маё духоўнае і чалавечае сталенне. Асабліва дзякую ксяндзу прэлату Пятру Барташэвічу, які паказаў мне прыклад сучаснага, адкрытага для свету і іншых людзей святара.
Усе яны падрыхтавалі мяне да старту ў самастойнае жыццё і да прыняцця жыццёва важных рашэнняў», — з удзячнасцю ўзгадаў арцыпастыр тых, каму ён так шмат чым абавязаны.
На заканчэнне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся да прысутных, сказаў:
«Дзякую вам, дарагія землякі. Дзякую за малітоўную і маральную падтрымку. Перапрашаю, бо, можа, кагосьці пакрыўдзіў, але хачу запэўніць, што заўсёды кіраваўся дабром Касцёла і справай збаўлення людзей.
Прашу ў Бога, каб шчодра благаславіў нашу парафію і ўсіх яе жыхароў».
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-029.jpg)
Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату таксама нагадаў, што ён — не першы і не адзіны біскуп, які паходзіць з Адэльска. Мясцовы ўраджэнец Эўстахій Катовіч у 1688–1704 гадах быў Смаленскім біскупам, ягоны брат Аляксандр Катовіч спачатку таксама займаў Смаленскую кафедру, а ў 1685–1686 гадах быў Віленскім біскупам, а Караль Панцяжынскі ў 1712 г. быў прызначаны беларускім суфраганам, у 1721–1724 гадах быў Смаленскім біскупам і ў 1724–1729 — Віленскім.
«Калі Кракаў называюць папскім горадам, то Адэльск заслужана можна назваць „біскупскім мястэчкам“.
Няхай Бог пашле новых працаўнікоў на сваё жніво з адэльскай парафіі, каб з іх былі таксама і новыя біскупы. Заўсёды памятаю вас у сваіх малітвах і прашу маліцца за мяне», — звярнуўся з заўсёды актуальнаю просьбаю да землякоў іерарх.
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-032-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-037-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-038-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/10564/s-2019-10-20-adelsk-039-cb.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-001.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-002.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-003.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-004.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-005.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-006.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-007.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-008.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-009.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-010.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-011.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-012.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-013.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-014.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-015.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-016.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-017.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-018.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-019.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-020.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-021.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-022.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-023.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-024.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-025.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-026.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-027.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-028.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-029.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-030.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-031.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-032.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-033.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-034.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-035.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-036.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-037.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-038.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/10564/2019-10-20-adelsk-039.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)