Пошук

18.10.2019 12:06   Тэкст і фота: Дзіяна Аўдзяевіч / Catholic.by

У нядзелю 13 кастрычніка дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў вернікаў з вёскі Клешнякі. Тут, на тэрыторыі васілішскай парафіі, знаходзіцца капліца Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, пабудаваная ў 1996 годзе.

Для мясцовых вернікаў, жыхароў маленькай вёскі, візіт іерарха ў іх родную капліцу стаў вялікай і значнай падзеяй у іх простым, нетаропкім жыцці. Да сустрэчы дарагога госця вяскоўцы пачалі рыхтавацца загадзя, прыбралі і ўпрыгожылі сваю ўтульную святыню.

Сустракалі біскупа Юзафа хлебам-соллю, як здаўна прынята на нашай гасціннай зямлі.

Маленькія дзеці, хоць і не жывуць у вёсцы, таксама прыехалі ў гэты дзень да сваіх бабуль, каб падзяліць з імі радасць прыемнай сустрэчы. І малыя, і старыя аднолькава глыбока перажылі хвалюючы момант.

Біскуп Юзаф Станеўскі сваім пастырскім словам і айцоўскаю ўсмешкаю падтрымаў усіх прысутных вернікаў. З удзячнасцю за гэты візіт, яны шчыра яго зноў да сябе запрашаюць і абяцаюць чакаць.

 

Абноўлена 18.10.2019 12:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця