Пошук

25.09.2019 12:14   Паводле: facebook.com/caritasminskhelp / Catholic.by

Дом для дзяцей з анкалогіяй адкрылі ў Дзіцячым цэнтры дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas у Ляскоўцы. Пра гэта 24 верасня было змешчана паведамленне на старонцы Caritas Minsk у сацыяльнай сетцы Facebook.

Прадстаўнікі Caritas дзякуюць усім, хто прыбыў на адкрыццё, сваім валанцёрам за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства, работнікам і валанцёрам кафедры рэжысуры факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКіМ (фальклорны гурт «Агнявец»), цэнтру развіцця «МамаРада», забаўляльнаму цэнтру «Zадоринка» і СГАБ «Бумеранг добра», усім дабрачынцам, хто дапамагаў матэрыяльна і духоўна.

           

Новы дом для дзетак благаславіў дырэктар ДКТ Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі а. Андрэй Жылевіч OFMCap.

Абноўлена 25.09.2019 18:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця