Пошук

24.09.2019 11:09   Catholic.by
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Відзах. Фота Аляксандры Шчыглінскай.

Хто і калі пабудаваў першы касцёл на нашых землях? А які касцёл у нашай краіне самы высокі? Каб даведацца пра гэта і пра шмат іншых цікавых рэчаў, запрашаем у захапляльнае відэападарожжа на tv.catholic.by па каталіцкіх святынях Беларусі разам з Vedaj.by.

Святыні нашай Бацькаўшчыны — гэта разгорнутая «будаваная кніга», па якой можна вывучаць гісторыю і культуру роднага краю. Яе «старонкі», складзеныя з дрэва, каменя, цэглы, на стагоддзі захавалі тое, чым жылі нашыя продкі, як яны верылі, што любілі.

Кожная ацалелая ў шматлікіх войнах і змаганні з рэлігіяй святыня — гэта каштоўная пярліна, якую варта ўбачыць, каб зразумець ментальнасць тутэйшага люду і адчуць яго душу.

Гэтыя маўклівыя сведкі мінуўшчыны могуць шмат распавесці чалавеку ўважліваму і зацікаўленаму: трэба толькі навучыцца разумець іх дзівосную мову.

Наша відэападарожжа — гэта не толькі цікава і з карысцю праведзены час і гарантаваная «дзясятка» па гісторыі Беларусі. Гэта таксама вандроўка веры і малітвы, віртуальная пілігрымка па святынях Беларусі, якая падкажа новыя шляхі для тых, хто ў сваім жыцці шукае Бога і імкнецца наблізіцца да Яго.

Абноўлена 12.06.2020 13:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.