Пошук

27.08.2019 19:55   Тэкст: Ганна Лагоцкая / Фота: А. Віталій Слука SP, Рыта Янкоўская / Catholic.by

У жніўні ў гасцінным доме айцоў піяраў у Шчучыне праходзілі «Канікулы з Богам», у якіх бралі ўдзел дзеці, падлеткі і моладзь з розных парафій.

Як кажуць самі юнакі і дзяўчаты, яны за гэты час пераканаліся, што лета і канікулы — магчымасць не толькі адпачыць, але і прысвяціць больш асабістага часу на праслаўленне Пана. У Шчучыне яны сталі сведкамі таго, як Пан Бог яднае розных людзей: і маленькіх, і трошкі старэйшых, і дарослых.

Тэма сёлетніх «Канікулаў з Богам» — «Шчаслівыя тыя, хто слухае і выконвае слова Божае». Кожны дзень «шчучынскіх канікулаў» удзельнікі перажывалі незабыўныя хвіліны, сустракаючыся на супольных малітвах, гульнях, забавах і танцах.

Акрамя таго, кожны вечар для выхаваўцаў і старэйшай моладзі былі падрыхтаваныя спецыяльныя «духоўныя вячоркі»: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях, а таксама праслаўленне спевам нашага Айца на вуліцах горада

Абноўлена 27.08.2019 20:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.