Пошук

03.08.2019 12:57   Тэкст: Мікола Гракаў / Фота: Анастасія Раманава / Catholic.by

2 жніўня на Дзявятай парафіядзе дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая праходзіць у Івянцы, адбываліся спартовыя спаборніцтвы, і ўвечары пераможцы атрымалі першыя ўзнагароды.

Настрой другога дня парафіяды, прысвечанага стадыёну, найлепш перадаюць словы алімпійскага дэвізу: «Хутчэй! Вышэй! Мацней!» Дождж, з-за якога крыху змянілася праграма, неўзабаве перастаў, і пасля конкурсу малюнкаў з-за хмарак з’явілася сонейка.

У адпаведнасці з праведзенай напярэдадні жараб’ёўкай, стартаваў турнір па настольным тэнісе. Азарт гульні захапіў не толькі ўдзельнікаў, але і арганізатараў парафіяды. Таварыскую сустрэчу пры тэнісным стале правялі кс. канонік Юрый Санько і адзін з арбітраў парафіяды.

У другой палове дня на стадыёне і спартовых пляцоўках адбываліся спаборніцтвы па бегу, мініфутболе, валейболе і баскетболе.

Удзельнікі каманд шчыра і эмацыйна заўзелі за сваіх прадстаўнікоў, а праз хвіліну самі выступалі ў сваіх узроставых групах: практычна ніхто не быў толькі заўзятарам.

Пасля вячэры каля помніка святога Яна Паўла ІІ, дзе гарыць агонь парафіяды, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. З гонарам і стрыманай радасцю, якая свяцілася ў вачах і ўсмешках, прымалі яны заслужаныя ў сумленным змаганні трафеі.

Увечары каманды прадставілі свае тэатральныя пастаноўкі. Маладыя акторы пацвердзілі, што ў здаровым целе жыве здаровы дух, які здольны адчуваць прыгожае і ўзнёслае. Некаторыя пры гэтым праявілі сапраўдны драматычны талент і акторскае майстэрства.

Абноўлена 04.08.2019 12:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа