Пошук

13.07.2019 15:30   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by / Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

12 ліпеня ў межах урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася святая Імша для вернікаў, якія прыбылі сёлета ў пілігрымках.

Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзii Grodnensis.by, пешкі прыйшлі ў Тракелі 1427 чалавек.

Цэлебрацыю Імшы, падчас якой шматлікія пілігрымы запоўнілі пляц перад санктуарыем, узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас Эўхарыстыі асабліва маліліся аб новых і шматлікіх пакліканнях да служэння ў Касцёле.

У Імшы ўдзельнічалі новапрэзбітэры кс. Раман Вайцяховіч, кс. Эрнэст Мікалайчык і кс. Артур Ляшнеўскі SDB.

Звяртаючыся з гаміліяй да сабраных, біскуп Юзаф падкрэсліў, што сучаснаму свету патрэбны людзі адважныя, якія будуць здольнымі змяніць свет, а рэалізуючы сваё штодзённае пакліканне, будуць імкнуцца да жыцця ў святасці.

 

«Свету патрэбны людзі адважныя, якія любяць тое, што робяць. Якія правільна прачытаюць сваё пакліканне і верна яго рэалізуюць», — дадаў іерарх.

Біскуп заахвоціў асабліва моладзь нястомна слухаць Пана, які заўсёды кліча да свайго служэння ў Касцёле, каб на ўзор Найсвяцейшай Панны Марыі не баяцца адказаць «fiat».

Іерарх заклікаў вернікаў маліцца за сем’і, бо з сем’яў бяруцца будучыя святары і кансэкраваныя асобы.

 

Абноўлена 13.07.2019 16:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.