Пошук

18.07.2019 11:41   Catholic.by

Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў Івянцы 26–28 ліпеня пад дэвізам «Рэха Сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне». Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

Для ўдзелу ў МСМ неабходна папярэдняя рэгістрацыя, якую можна прайсці анлайн ТУТ>>>

ПРАГРАМА МАЛІТОЎНАЙ СУСТРЭЧЫ

26 ліпеня, пятніца

  • 13.00 – 17.00 — заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў. Засяленне ў намётавым гарадку
  • 14.00 — абед
  • 17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
  • 18.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
  • 19.00 — вячэра
  • 20.00 — «Ідзі за Мной»

27 ліпеня, субота

  • 7.30 — падзарадка:)
  • 8.00 — Ютрань
  • 9.00 — сняданак
  • 10.00 — канферэнцыя на тэму «Моладзь. Вера. Пакліканне»
  • 12.00 — майстар-класы
  • 14.00 — абед
  • 15.00 — «Хрысціянскі інтэлектуальны батл» («ХІБ»), які ладзіць каманда «Радыё Марыя»
  • 17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
  • 18.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі)
  • 19.00 — вячэра
  • 20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Нешпары
  • 21.00 – 23.30 — заключны канцэрт «Музычнай Майстэрні»

28 ліпеня, нядзеля

  • 7.30 — падзарадка:)
  • 8.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 8.30 — сняданак
  • 9.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
  • 10.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
  • 12.00 — абед. Ад’езд удзельнікаў


УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

  • рэлігійныя намеры
  • узрост ад 15 гадоў (удзельнікам, якім менш за 18 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў)
  • асабісты ўзнос у памеры 7 руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)

З сабою трэба мець намёт, турыстычны дыванок, сродкі асабістай гігіены. У намётавым гарадку будзе арганізавана гарачая вада, удзельнікі МСМ змогуць прымаць душ.

Па пытаннях, звязаных з МСМ у Івянцы, звяртацца па тэл.: +375 29 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак

або пісаць на e-mail: Andrey_Burak@mail.ru

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця