Пошук

05.06.2019 11:16   Catholic.by
Фота www.pixabay.com

Вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе (Стаўбцоўскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) запрашаюць на супольную малітву ў вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.

Малітоўнае чуванне распачнецца ў суботу 8 чэрвеня а 13-й гадзіне.

Праграма чування:

  • супольная малітва аб Дарах Духа Святога
  • акафіст да Духа Святога
  • cвятая Імша
  • пачастунак
  • музычная праграма
  • забаўляльная праграма для дзяцей.

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе (вул. Камуністычная, 4).

Абноўлена 05.06.2019 12:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця