У нядзелю 2 чэрвеня ў Мінску ў першай палове дня пройдзе Эўхарыстычная працэсія на ўшанаванне Божага Цела, у сувязі з чым на гэты час адмяняюцца ўсе св. Імшы ў касцёлах сталіцы і арганізуецца анлайн-трансляцыя працэсіі.
Працэсія па вуліцах горада распачнецца св. Імшой у 9.00 на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.
Трансляцыя гэтай урачыстай Эўхарыстыі і працэсіі будзе весціся ў прамым эфіры валанцёрамі мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Яе можна паглядзець таксама на нашым партале.