Пошук

29.05.2019 10:25   Catholic.by

У суботу 8 чэрвеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца вечар падзякі за навучальны год і благаслаўлення на канікулы «Праслаўляй».

Праграма:

  • 15.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 16.00 — канферэнцыя (праводзіць кс. Ян Шарук з парафіі св. Андрэя, апостала, і св. Леапольда Багдана Мандзіча ў Мінску)
  • 16.40 — адкрыццё выставы вучняў студыі выяўленчага мастацтва «Крылы натхнення» пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (кіраўнік — Надзея Бука)
  • 17.15 — адарацыя з магчымасцю споведзі
  • 18.30 — святая Імша
  • 19.30 — пачастунак
  • 20.00 — канцэрт хрысціянскіх гуртоў Оpen (Гродна), Piligrims band (Смаргонь)
  • 22.00 — благаслаўленне

Праграма вечару чакаецца насычаная і разнастайная.

«Мы запрашаем усіх жадаючых правесці час у самым сэрцы Мінска, на Залатой Горцы. Тут мы зможам разам падзякаваць Богу і праславіць Яго Імя!» — кажуць арганізатары.

Пра колькасць удзельнікаў з вашай парафіі паведаміць да 5 чэрвеня па тэлефоне:

+375 29 695 53 51 кс. Юрый

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа