Пошук

18.05.2019 08:03   Catholic.by

Сёлетнія ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем’яў, у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць 12–13 ліпеня.

ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦЯЎ

12 ліпеня, пятніца

  • 16.00–19.30 — прывітанне пілігрымаў
  • 19.45 — урачыстае ўнясенне абраза Маці Божай Тракельскай на палявы алтар і прывітанне прысутных
  • 20.15 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 20.30 — святая Імша (цэлебруюць новапрэзбітэры)
  • 22.00 — Марыйны заклік
  • 22.30 — канферэнцыя на тэму сям’і
  • 22.50 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя
  • 23.20 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 23.30 — працэсія са свечкамі і Ружанец (Радасныя таямніцы)

13 ліпеня, субота

  • 0.00 — святая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
  • 2.00 — канцэрт музычнага гурта AVE Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
  • 3.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 3.40 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 5.00 — Ружанец (Таямніцы святла)
  • 6.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 6.40 — Марыйныя і традыцыйныя песні
  • 7.30 — сведчанні сем’яў
  • 8.30 — Ружанец (Хвалебныя таямніцы)
  • 9.10 — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
  • 9.45 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 10.00 — урачыстая святая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр з удзелам святароў-юбіляраў.
Абноўлена 12.07.2019 13:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа